30.09.2009
18:07
Усё будзе добра!

газета «Добрушскi край», 30 сентября 2009

Доўга ў горадзе красаваліся афішы з партрэтам Ларысы Грыбалёвай, і вось вынік — поўная зала ўдзень канцэрта, якая чакала з'яўлення на сцэне мініяцюрнай бландзінкі з чароўнымі ямачкамі на шчочках. Яна выйшла пад гукі любімай многімі слухачамі і самой спявачкі песні абтым, пра што «Не спросит телефон...»

Спачатку гледачы моўчкі ацэньвалі сталічную госцю, яе незвычайнае плацце, але Ларысе ўдалося вельмі хутка знайсці кантакт з публікай, якую яна назвала гасціннай, адкрытай, добразычлівай. Спявачка захаплялася прыгажосцю нашага гарадка і проста здзівіла дабрушан сваімі ведамі мясцовай эканомікі.

Пакуль гучалі адна за адной песні вядомыя і новыя, сярод якіх, як прызналася салістка, шмат аўтабіяграфічных, пакуль дзяўчаты з шоу-балета «Дэнс-оф» «запальвалі» пад энэргічную музыку, спецыяльная скрыня для пытанняў, адрасаваных спявачцы, папаўнялася запіскамі з залы, 3 адказаў на іх, іншы раз шчырых і сур'ёзных, калі-некалі жартоўных, слухачы многае даведаліся аб творчасці і асабістым жыцці Ларысы Грыбалёвай. Напрыклад, аб тым, што нарадзілася яна 20 кастрычніка ў горадзе Віцебску ў сям'і ваеннага. Разам з бацькамі жыла ў Пецярбургу і нават у Афрыцы. Шаснаццаты год працуе салісткай у канцэртным аркестры Міхаіла Фінберга, знялася ў некалькіх фільмах. Вольны час праводзіць з сябрамі і сям'ёй — мужам Аляксандрам і двумадзецьмі 6 і 4 год.

Аўтарам найбольш арыгінальных пытанняў было прыемна атрымаць ад спявачкі невялікія сувеніры. Яшчэ адным падарункам стала выступленне таленавітага юнака, грэка па нацыянальнасці Арцёма Ахпаша, які адну з песень бездакорна выканаў на беларускай мове.

Дзве гадзіны праляцелі непрыкметна і так не хацелася, каб музыка змаўкала, артысты ехалі ў іншы горад — працягваць свой гастрольны тур па Беларусі. I ўсё ж настрой быў цудоўны ад цікавага вечара, прыемных уражанняў і ўпэўненасці ў тым, што так, як у песні Ларысы, у жыцці ўсё будзе добра!

«Добрушскi край», Л.ФЁДАРАВА, 30 верасня 2009г.