10.12.1998
10:37
Ларыса Грыбалёва: «Усе будзе нармальна!»

газета «Ранiца», 10 снежня 1998 г

На адным з канцэртаў выступленне гэтай маладой спявачкі вядучы аб'явіў прыкладна так: «Выступае «самая высокая спявачка» Беларусі. На шчасце, у яе заўсёды ўсё нармальна. Сустракайце! Гэта — ...» Асабіста я адразу здагадалася, хто вось-вось павінен быў з'явіцца на сцэне. I вы, упэўнена, таксама.
Правільна, гэта — Ларыса Грыбалёва, артыстка, папулярная не толькі ў нашай краіне... Яе ўзлёт як спявачкі пачаўся ў 1994 годзе, калі не вядомая нікому студэнтка Віцебскага педагагічнага інстытута стала пераможцай конкурсаў эстраднай песні «Студэнцкая вясна» і «Маладзечна-94». Кар'ера ж Ларысы-вядучай пачалася крышачку пазней. Хаця...

— ... Я спяваю з самага дзяцінства. У садку і школе ніводнае мерапрыемства без майго ўдзелу не абыходзілася, — расказвае сама Ларыса. — Выступала з хорам «Васілёк», з ансамблем «Вясёлка». Паралельна прадстаўляла песенныя нумары сваіх сяброў. Мяне нельга 6ыло не заўважыць: маленькая, а голас — поўная процілегласць росту.

— Карацей, прыкметы тваёй «зорнай» будучынi праявiлiся яшчэ у дзiцячыя гады?
— Больш таго! Мяне лiчылi славутасцю — актрысай, выканаўцай ролі Алісы Селязнёвай у вядомым фільме. Быццам тая ад сталічных турбот і славы схавалася ў далёкім усходнім гарадку Благавешчанску-на-Амуры, а наша сям'я ў сувязі з

працай таты (ён ваенны) жыла там. У мяне аўтографы прасілі. Магчыма, ад знешняга падабенства з Наташай Гусевай ды ад жадання хлопчыкаў і дзяўчынак бліжэй пазнаёміцца са сваім кумірам.

 

— I ты, напэўна, адразу стала лiдэрам, аўтарытэтам?
— Так, але ні ў якім разе не з-за стужкі «Госця з будучага». Думаю сяброў найперш прыцягвалі мае арыгiнальныя ідэі, вясёлы характар, арганізатарскія здольнасці. Да таго ж, у нашай кампанiі мы адчувалі адказнасць адзін за аднаго. I калі гулялі «ў штаб» (децi ж ваенных!), і калі займалі чаргу ў сталовай за булачкамі-пляцёнкамі па 17 капеек, і калі яшчэ зусім маленькімі купілі адну порцыю марожанага на шасцярых і елі яе па чарзе...

— 3 сябрамі дзяцiнства ты зараз падтрымліваеш адносіны?
— 3 нямногімі. Але памятаю ўсіх, 6о яны частка майго жыцця. А ўвогуле на сяброў мне шанцавала і шанцуе. Шчасце, што яны ёсць, што могуць параіць, падтрымаць і што ты можаш ім гэтым жа адказаць.

— Ларыса, сваё першае каханне часта узгадваеш?
— Ой, часта! Гэта было ў першым класе. Мне вельмі падабаўся Сярожа, сусед па парце, хлопчык у акулярах. Я нават запіску яму напісала. Маўляў, без цябе, Сяргейка, сонца не так ярка свеціць, а на душы — сум і журба. Пасланне збіралася аддаць каханаму. Толькі паперку з прызнаннем знайшла мама, тайна мая раскрылася, а каханне знікла.

— Прызнайся, у цябе сапраўды заўсёды ўсё нармальна, усё о'кей? У жыцці ты такая ж бестурботная, як і на экране?
— Як і ў кожнага чалавека, праблем у мяне хапае. Аднак пра іх я стараюся гаварыць менш за ўсё, разумееш? Праграма «Усё нармальна, мама!» мяне стымулюе, а яе назва — гэта як своеасаблівая ўстаноўка. I такі настрой нам хочацца перадаць нашым гледачам. У жыцці Ларыса Грыбалёва — звычайны чалавек. А на экране... Экран — таксама сцэна, дзе усе мы акцеры.

— Быць салiсткай такога слыннага аркестра — Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам М. Я. Фінберга — складана?
— I вельмi адказна. Трэба працаваць, працаваць i яшчэ раз працаваць. Аркестр — вялiкая школа, надзвычай важная для майго станаулення як спявачкi.

— Як складваецца твой рэпертуар?
— Спяваю толькi тое, што адчуваю. Песня — люстэрка душы выканаўцы. Больш люблю жыццярадасныя мелодыi, яны ўзнiмаюць настрой.

— Хто прыдумвае сцэнічныя касцюмы?
— Канцэртны касцюм павiнен адпавядаць песнi. Яго, як i песню, я спачатку выношваю у сабе, «прымерваю», як яны спалучаюцца. А канчаткова мае iдэi рэализовывае выдатны мадэльер Беларускага дома мадэлей Людмiла Гушча.

— А ў паўсядзёмным якому стылю аддаеш перавагу?
— Спартыўнаму. Хаця выбар адзення ў многiм залежыць ад абставiн. 3 колераў люблю жоўты, зялёны, у апошні час сіні. Для сцэны шыю адзенне звычайна яркае. Дарэчы, у меня першай з’явіўся касцюм зялёна-аранжавага колеру. Меў поспех.

— Цiкава, што зараз у тваей касметычцы?
— Туш для веек, шчотачка для броваў, контурны аловак для вуснаў, памада. Усё. I дзяўчынкам хачу параіць памяркауна карыстацца касметыкай — так больш натуральна. I лепей мец адну добрую памаду, чым некалькi танных, невядома дзе зробленых.

— Як і ў кожнага з нас, у цябе ёсць мара. Такім чынам, мара Ларысы...
— ... адкрыцце тэатральнага магазiна. Толькi гэтую ідэю трэба запатэнтаваць, каб ніхто не прысвоіў (смяецца). Такі магазін прызначауся спецыяльна для артыстаў, і ў ім можна было набыць неабходнае для выступлення адзенне, абутак, аксессуары, касметыку...

— Ларыса, а ўсё ж як стаць зоркай?
— Арыгінальных парад тут няма. Патрэбны талент, вялікае жаданне, шматдзённая праца, падтрымка. А яшчэ яе вялікасць удача. I няхай яна ўсміхаецца кожнаму з нас як мага часцей. Тады сапраўды ўсё будзе нармальна!

3 Ларысай Грыбалёвай гутарыла
Наталля ПАЛЯШЧУК
Г-та «Ранiца», 10 снежня 1998 года.